У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў», Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 303-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:
звароты падаюцца на беларускай або рускай мове.
– пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
– пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюць прадстаўнікі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.
Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікоў, у якіх не адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб злачынстве, што рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейсненае.