Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб рэгламентуецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Пры накіраванні звароту ў дзяржаўныя органы і арганізацыі варта кіравацца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў», у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 якога звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган альбо іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
Рашэнне названых арганізацый па звароце можа быць абскарджана ў вышэйстаячы ў адносінах да іх у адпаведнасці з падпарадкаванасцю (падсправаздачнасцю) дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (далей – вышэйстаячы орган).
У сваю чаргу, рашэнне вышэйстаячага органа па звароце можа быць абскарджана ў суд.
Акрамя таго, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў» зацверджаны Пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, які носіць інфармацыйны характар.