Адкрытае акцыянернае таварыства “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” – найбуйнейшы вытворца інфузійных лекавых сродкаў у Рэспубліцы Беларусь. Заснавана ў 1960 годзе. У пастаянным асартыменце выпускаемай арганізацыяй прадукцыі каля 70 найменняў.
Статус адной з лідзіруючых арганізацый фармацэўтычнага рынку Беларусі абавязвае дакладна прытрымлівацца міжнародных стандартаў, прапаноўваючы спажыўцам эфектыўныя лекавыя сродкі, якія прайшлі шматузроўневы кантроль якасці.
Дзейнасць прадпрыемства накіравана на аднаўленне, умацаванне і захаванне здароўя людзей. Каласальны вопыт працы ў галіны, ўкараненне інавацыйных тэхналогій сфармавалі пазітыўны імідж Адкрытага акцыянернага таварыства «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў». Пастаўленая планка высокая, але толькі такі ўзровень можа апраўдаць выбар тых, хто даверыў нам самае каштоўнае — сваё здароўе.